Просто эксперимент (беларуская мова)
Автор: Андрей ВайтеховичАТ – русскоязычная площадка для писателей. Но я знаю здесь есть и белорусы. Интересно ваше мнение.
Мой край
Мая зямля, як успамін былых падзей,
Нястомных коннікаў паходы з захаду і ўсходу.
Праз жах і боль ад страчаных надзей
Дае прытулак непакорнаму народу.
Пад цэглай замкаў і магутных курганоў
Гісторыя народа захавана.
Крывей сваіх нязломленных сыноў
Не раз яна была ўратавана.
Паміж балот у неба цягнуцца лясы,
Славуты край раскінуў белы крылы.
Бусліны клёкат – продкаў галасы,
Я адчуваю, ён дае мне сілы.
Бязконцы край люстэркавых азёр
Усім даруе позірк зорна-млечны.
На кожным сэрцы выбіты узор.
Жыві, мой край, жыві адвечна!
